Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 106,1 працэнта, са снежнем 2021 года — 109,4 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, якія схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 107 працэнтаў, са снежнем 2021 года — 109,3 працэнта.
Харчовыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 4,2 працэнта ў параўнанні з лютым і на 7,6 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 10,8 працэнта ў параўнанні з лютым і на 12,1 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021 года.
Паслугі ў параўнанні з лютым падаражэлі на 3,3 працэнта, у параўнанні са снежнем 2021-га — на 8,9 працэнта.
Звязда, 11 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/55/64472
Текущая дата: 16.11.2024