Белорусский портал в Казахстане

Беларусь з 6 красавіка ўводзіць ліцэнзаванне на экспарт калійных угнаенняў



Беларусь з 6 красавіка ўводзіць ліцэнзаванне на экспарт калійных угнаенняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2022 года № 189, паведамляе нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як адзначаецца, экспарт з Беларусі мінеральных або хімічных калійных угнаенняў ажыццяўляецца ААТ «Беларуськалій», ААТ «Беларуская калійная кампанія» і іншымі юрыдычнымі асобамі па выключных ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю на падставе рашэнняў Савета Міністраў.

Юрыдычныя асобы, за выключэннем ААТ «Беларуськалій», ААТ «Беларуская калійная кампанія», зацікаўленыя ў атрыманні ліцэнзіі, накіроўваюць вытворцу калійных угнаенняў у Беларусі ліст у адвольнай форме з указаннем меркаваных аб’ёмаў экспартных паставак калійных угнаенняў; краіны прызначэння экспартных паставак калійных угнаенняў; інфармацыі з дадаткам копій пацвярджальных дакументаў аб маючай адбыцца перадаплаце (альбо наяўнасці банкаўскай гарантыі) у памеры не менш за 50% ад агульнага кошту калійных угнаенняў, меркаваных да пастаўкі на экспарт; аб наяўнасці дамоўленасцяў з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць транспартоўку, на ўвесь меркаваны аб’ём экспартных паставак калійных угнаенняў.

Лісты, якія паступілі ад юрыдычных асоб, зацікаўленых у атрыманні ліцэнзіі, у працягу трох працоўных дзён, разглядаюцца наглядальным саветам вытворцы калійных угнаенняў.

Гэтая пастанова ўступае ў сілу з 6 красавіка.

Звязда, 31 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/56/64376
Текущая дата: 16.11.2024