Белорусский портал в Казахстане

Колькасць аблігацый у юанях, набытых замежнымі інвестарамі, павялічылася



У лютым бягучага года замежныя інстытуцыйныя інвестары купілі большую колькасць аблігацый у юанях, сведчаць дадзеныя Кітайскага цэнтра валютных здзелак.

Паводле дадзеных Цэнтра, у мінулым месяцы замежныя інстытуцыйныя інвестары купілі кітайскія аблігацыі на 523,4 млрд юаняў (каля $82,9 млрд) і прадалі аблігацыі на 507,9 млрд юаняў.

Гэтыя здзелкі прывялі да чыстай куплі ў памеры 15,5 млрд юаняў.

У лютым аб’ём спотавых здзелак з аблігацыямі ў юанях, учыненых замежнымі інстытуцыянальнымі інвестарамі, склаў 1,03 трлн юаняў, што на 28% менш, чым у студзені.

Звязда, 13 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/57/63970
Текущая дата: 17.11.2024