Мінскі аўтамабільны завод зацікаўлены ў супрацоўніцтве з кубінскай СЭЗ «Марыэль», паведамляе прэс-служба беларускага прадпрыемства.
Мінскі аўтазавод наведала дэлегацыя з Рэспублікі Куба на чале з генеральным дырэктарам зоны асаблівага развіцця «Марыэль» Анай Тэрэсай Ігарса Марцінес.
Гасцям прадэманстравалі этапы зборкі тэхнікі МАЗ на галоўным аўтазборачным канвееры. Пасля агляду вытворчых участкаў бакі правялі перагаворы аб далейшым супрацоўніцтве.
У мінулым годзе Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» і зона асаблівага развіцця «Марыэль» падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Дакумент накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў галіне прыцягнення інвестыцый, умацаванне сувязей паміж дзелавымі коламі Беларусі і Рэспублікі Куба, а таксама прадугледжвае інфармацыйнае ўзаемадзеянне.
СЭЗ «Марыэль» — гэта праект, які знаходзіцца ў веданні Савета Міністраў Рэспублікі Куба. «Марыэль» была створана ў лістападзе 2013 года ў рамках актуалізацыі кубінскай эканамічнай мадэлі і прадугледжвае комплекс спецыяльных рэжымаў і льгот, што робіць яе прывабнай для нацыянальных і замежных інвестыцый. Цяпер тут працуе 61 установа з 21 краіны і 11 транснацыянальных кампаній.
Мінскі аўтамабільны завод — адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.
Звязда, 25 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/58/63647
Текущая дата: 17.11.2024