Пасяўную, па дадзеных Мінсельгасхарча, на поўдні Беларусі плануюць пачаць 8 сакавіка з Брэстчыны, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
Фінансамі кампанія забяспечана. Гаворка ідзе аб дастатковым аб’ёме паліва, закупцы насення, мінеральных угнаенняў і падрыхтоўцы тэхнікі.
Аграрыі ўпэўненыя — на старт усе сельгасарганізацыі выйдуць у максімальнай гатоўнасці.
Сёлета ў планах – сабраць на паўтара мільёна тон збожжа больш, чым летась. Таксама павялічылі пасевы рапсу і лёну, бульбы і іншай гародніны.
У Мінсельгасхарчы спадзяюцца, што ўмовы надвор’я захаваюцца такімі, як і ўвесь мінулы тыдзень, і пасяўныя плошчы падсохнуць і будуць гатовыя да закладкі насення.
Звязда, 7 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/58/63843
Текущая дата: 17.11.2024