У Польшчы ў студзені зафіксаваная інфляцыя ў 9,2%. Гэта самы высокі ўзровень з лістапада 2000 года, паведамляе польскі інфармацыйны партал Радыё RMF 24.
Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у снежні 2021 года інфляцыя склала 8,6%.
Рост інфляцыі ў Польшчы перш за ўсё звязаны з павышэннем цэн на электраэнергію і газ. Больш дарагая энергія прывяла да павышэння коштаў амаль на ўсе тавары ў польскіх крамах, уключаючы прадукты харчавання.
Эксперты прагназуюць, што ў лютым інфляцыя можа некалькі знізіцца ў сувязі з часовым зніжэннем ПДВ у Польшчы. Паніжаная стаўка ПДВ распаўсюджваецца ў тым ліку на прадукты харчавання, угнаенні і газ.
Звязда, 15 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/59/63472
Текущая дата: 17.11.2024