Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Як расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, з моманту ўключэння першага блока атамнай станцыі ў аб`яднаную энергасістэму выпрацавана 6,9 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Гэта дало магчымасць замясціць амаль 1,8 млрд куб.м прыроднага газу, што амаль супастаўна з гадавым аб`ёмам яго спажывання насельніцтвам краіны.
Ён таксама праінфармаваў аб ходзе работ на другім энергаблоку БелАЭС. У рамках этапу фізічнага пуску ў актыўную зону рэактара блока загружана свежае ядзернае паліва.
"Мы знаходзімся на падэтапе, калі праходзяць гідравыпрабаванні на шчыльнасць рэактарнай устаноўкі - яе першага і другога контураў", - адзначыў міністр.
Далей плануецца выхад на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі з правядзеннем адпаведных выпрабаванняў і даследаванняў. Наступны этап - гэта энергетычны пуск і выдача ў сетку першых кілават-гадзін.

З уводам другога энергаблока ў эксплуатацыю аб`ём вытворчасці электраэнергіі на АЭС складзе каля 18,5 млрд кВт.гадз у год, што дасць магчымасць штогод замяшчаць 4,5 млрд куб.м прыроднага газу.
31 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
31 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/60/63230
Текущая дата: 17.11.2024