Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц адзначыў стабілізацыю сітуацыі на валютным і дэпазітным рынках у сваім дакладзе на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка.
«Фінансавая стабільнасць у 2021 годзе была забяспечаная. Фінансавы сектар і фінансавыя рынкі функцыянавалі бесперабойна. Стабілізацыя на валютным рынку выявілася ў выглядзе ўмацавання курсу беларускага рубля пры чыстай прапанове замежнай валюты з боку ўсіх удзельнікаў валютнага рынку. На дэпазітным рынку ўдалося забяспечыць пазітыўную дынаміку ўкладаў насельніцтва ў другой палове 2021 года. Бесперабойна і збалансавана ажыццяўлялася крэдытаванне эканомікі», — сказаў Дзмітрый Калечыц.
Па яго словах, была забяспечана эфектыўнасць інфраструктуры фінансавага рынку, плацежная сістэма краіны належным чынам выконвала свае функцыі. Узровень сістэмных рызык у мінулым годзе не перавышаў крытычнай адзнакі.
Звязда, 21 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/61/63011
Текущая дата: 17.11.2024