Белорусский портал в Казахстане

Віктар Каранкевіч назваў прычыну адключэння ад сеткі першага энергаблока БелАЭС



Міністр энергетыкі 19-га лістапада ў размове з журналістамі назваў прычыну адключэння ад сеткі першага энергаблока БелАЭС.

"Беларуская атамная электрастанцыя - гэта маштабны і сучасны аб`ект. На станцыі ўстаноўлена высокатэхналагічнае абсталяванне. Кіраванне тэхналагічнымі працэсамі, работай абсталявання ажыццяўлецца магутнай аўтаматызаванай сістэмай, якая ў пастаянным рэжыме забяспечвае апрацоўку адначасова вялікага масіву даных, тысячы імпульсаў, што паступаюць з датчыкаў абсталявання. У гэтым выпадку паступіў адзін некарэктны сігнал, які прывёў да спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы аховы, і блок быў адключаны ад сеткі. Па выніках дыягностыкі, усе тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне знаходзяцца ў працаздольным стане. Заўваг няма", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, учора пасля ўзгаднення з Дзяржатамнаглядам пачаліся пускавыя аперацыі па вывадзе рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень з далейшым павелічэннем магутнасці. "У бліжэйшы час першы энергаблок будзе ўключаны ў сетку", - заявіў міністр.

9 лістапада 2021, Магілёўскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/66/61625
Текущая дата: 17.11.2024