Аб гэтым паведаміла намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава на семінары-нарадзе па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне-2021, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Запасы торфу ў краіне ацэньваюцца ў памеры 2,4 млрд т, з якіх для прамысловай распрацоўкі прыдатныя 302 млн т.
У 2021 годзе ў Беларусі здабыта 1,6 млн т торфу, у тым ліку 1,4 млн т фрэзернага для вытворчасці тарфянога паліва і 234 тыс. т няпаліўнага. «Назіраецца рост экспарту тарфяной прадукцыі паліўнай і няпаліўнай групы», — канстатавала Вольга Пруднікава.
Яна адзначыла, што на фоне энергетычнага крызісу, які склаўся ў Еўропе, попыт на мясцовыя віды паліва, у тым ліку торф, будзе расці. «Ваганні нашых заходніх краін сёння паказвае, што рашэнні, якія былі прыняты ў энергетычнай палітыцы, — па тэрмінах, магчымасцях і затратах на іх рэалізацыю, цяжка выканаць, — сказала намеснік міністра. — Сёння на розных пляцоўках, у тым ліку еўрапейскіх, чуваць меркаванні, што чыста аднаўляльная энергетыка ў выглядзе ветракоў, сонца, не вырашае энергетычныя праблемы».
Для таго каб забяспечыць устойлівую работу энергасістэмы, патрэбны больш стабільныя крыніцы і энерганосьбіты. «Гэта газ і мясцовыя віды паліва, у тым ліку драўніна і торф. Думаю, адбудзецца чарговае пераасэнсаванне гэтых пытанняў, паколькі павінен быць баланс інтарэсаў — экалагічных, эканамічных, сацыяльных. Чым больш дыверсіфікавана паліўная карзіна ў любога спажыўца — тым больш надзейна ён забяспечаны і абаронены ад любых катаклізмаў», — дадала яна.
У існуючай сітуацыі расце попыт на беларускі торф на знешніх рынках. Напрыклад, Ляхавіцкі торфабрыкетны завод у 2021 годзе павялічыў экспарт ва Украіну ў шэсць разоў. Беларуская тарфяная прадукцыя пастаўляецца ў Латвію, Славакію, Польшчу і іншыя краіны.
Прыкметна вырас экспарт тарфяных грунтоў для аграпрамысловага комплексу. «Праблемы, абумоўленыя пандэміяй, узніклі ў тым ліку ў сельскай гаспадарцы, аднак без належнай апрацоўкі сельгасугоддзяў не атрымаць добрага ўраджаю. Таму сёння наша палітыка, цэнавы дыяпазон і тыя навацыі, якія ўводзяцца маркетынгавымі службамі ў частцы падачы прадукцыі — новыя спосабы ўпакоўкі, рэклама, даюць магчымасць нам нарошчваць гэтыя аб’ёмы і рэалізоўваць іх на экспарт», — растлумачыла Вольга Пруднікава.
Звязда, 29 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/67/61164
Текущая дата: 17.11.2024