Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на пачатак лістапада склалі 8,5 млрд долараў



Як адзначае прэс-служба Нацыянальнага банка краіны, за кастрычнік золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 89,8 млн долараў (на 1,1 %) пасля зніжэння ў верасні на 36,8 млн долараў (на 0,4 %).

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама павелічэннем кошту манетарнага золата.

Пры гэтым у кастрычніку ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 175 млн долараў.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6 млрд долараў.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 5 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/67/61281
Текущая дата: 17.11.2024