Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Узбекістанам аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў указ нумар 43, якім у якасці асновы для правядзення перагавораў ухвалены праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Узбекістана аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў. 

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

2 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/7/72442
Текущая дата: 19.05.2024