Адпаведныя статыстычныя дадзеныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка.
Экспарт тавараў у студзені-красавіку бягучага года склаў $12,8 млрд, імпарт — $13,9 млрд. У выніку сальда па таварах склала мінус $1,1 млрд.
Сальда знешняга гандлю паслугамі па выніках чатырох месяцаў склалася дадатным у памеры $0,94 млрд. Экспарт паслуг склаў $2,78 млрд, імпарт — $1,84 млрд.
У цэлым экспарт тавараў і паслуг у студзені-красавіку бягучага года склаў $15,61 млрд, імпарт — $15,77 млрд. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала мінус $0,15 млрд.
Звязда, 10 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/7/74408
Текущая дата: 23.12.2024