Белорусский портал в Казахстане

ВУП Беларусі ў I паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта



ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br78,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,3 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2020 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 115,7 працэнта.

Звязда, 16 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/70/60202
Текущая дата: 17.11.2024