Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў студзені-ліпені вырас на 9,6 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму большую за $3,5 млрд, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Беларускія прадукты харчавання ў студзені-ліпені пастаўлялася ў 97 краін свету. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расійскую Федэрацыю, павялічыўся на 4,8 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - на 44,2 працэнта, ЕС - на 44,4 працэнта, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 78,1 працэнта, краіны Афрыкі - на 29,2 працэнта. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 46,1 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 44,9 працэнта", - расказалі ў прэс-службе.
Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 5,6 працэнта, ялавічыны - на 12,5 працэнта, каўбасных вырабаў - на 30,8 працэнта, рыбы і рыбнай прадукцыі - на 19,2 працэнта, яек - на 37,5 працэнта, бульбы - на 15,2 працэнта, рапсавага алею - у 2 разы.
6 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
6 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/70/60399
Текущая дата: 17.11.2024