Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у бліжэйшы час прыме меры ў адказ на эканамічныя санкцыі ЕС



Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, размешчанай на сайце ведамства.

"Беларусь не збіраецца моўчкі за гэтым назіраць. У бліжэйшыя тыдні паступова будуць запушчаны ў дзеянне меры ў адказ, аб якіх мы неаднаразова заяўлялі", - адзначылі ў міністэрстве.

У МЗС падкрэсліваюць, што еўрапейскім палітыкам даўно пара ўсвядоміць: націск і санкцыі - гэта не тая мова, на якой трэба размаўляць з Беларуссю.

"Пры гэтым мы застаёмся адкрытымі для раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з тымі, хто бачыць у Беларусі партнёра, а не аб`ект для геапалітычных прэтэнзій і эксперыментаў", - дадалі ў ведамстве.

25 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/71/59923
Текущая дата: 17.11.2024