Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са старшынёй парламента Малдовы Зінаідай Грачаный.
"Беларусь і Малдову звязваюць даўнія партнёрскія адносіны, адкрыты дыялог і ўзаемнае імкненне выбудоўваць паўвартаснае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў сучасных умовах неабходна пастаянна ўносіць карэктывы ў праекты і падыходы, знаходзіць новыя ініцыятывы, якія будуць працаваць на карысць народаў дзвюх краін. "Радуе, што, нягледзячы на ўсе складанасці, мы не страцілі гандлёвыя сувязі, той патэнцыял, які напрацоўваўся гадамі. Дадзеныя па двухбаковым гандлі ўсяляюць пэўны аптымізм. Мы прырастаем. Ёсць усе магчымасці для павелічэння паказчыкаў", - адзначыў прэм`ер-міністр.
"Вельмі важна сістэмная работа міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Гэта пляцоўка дае магчымасць звяраць гадзіннікі па ўсіх пытаннях, уносіць карэктывы, знаходзіць новыя праекты. Упэўнены, што ў бягучым годзе, пасля фармавання новага складу ўрада ў Малдове, мы зможам паўнавартасна правесці пасяджэнне гэтай камісіі", - дадаў ён.
На думку Рамана Галоўчанкі, Беларусі і Малдове трэба ісці далей па шляху нарошчвання кааперацыйных сувязей, развіваць сумесныя вытворчасці. "Мы лічым, што для Малдовы важны пытанні развіцця транспарту і дарожнай інфраструктуры. У сувязі з гэтым мы неаднаразова накіроўвалі прапановы па ўдзеле беларускага боку ў дарожна-будаўнічых праектах у Малдове", - адзначыў ён.
Яшчэ адна важная сфера супрацоўніцтва - сельская гаспадарка. "Малдова - развітая аграрная краіна. Беларусь знаходзіцца ў ліку еўрапейскіх лідараў па развіцці аграпрамысловага комплексу. Таму кааперацыя ў галіне сельскай гаспадаркі, безумоўна, важна. Мы гатовы рэалізоўваць у Малдове праекты па стварэнні высокатэхналагічных малочнатаварных комплексаў на аснове беларускіх тэхналогій", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.
"Мы нацэлены на развіццё партнёрства з Малдовай і заўсёды будзем вітаць рэалізацыю сумесных праектаў, у тым ліку з удзелам малдаўскага бізнесу ў Беларусі", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.
Зінаіда Грачаный пацвердзіла гатоўнасць малдаўскага боку да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах. "Мы павінны прадаўжаць сумесныя праекты ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, гуманітарнай сферы", - падкрэсліла яна.
Тавараабарот Беларусі і Малдовы ў студзені-лютым склаў $33,8 млн (рост у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 23,5 працэнта). Беларускі экспарт у гэту краіну вырас на 41 працэнт, да $23,9 млн. Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту сталі нафтапрадукты, тралейбусы, трактары і седлавыя цягачы, лекавыя сродкі, шкловалакно, пліты і плёнкі з пластмас, пруткі з нелегіраванай сталі, яйкі і малочныя прадукты. Аснову імпарту з Малдовы склалі натуральнае вінаграднае віно, кукуруза, моцныя спіртныя напіткі, дываны і падлогавыя пакрыцці, кансерваваная агародніна, вінаград.
У Малдове створаны тры зборачныя вытворчасці: тралейбусаў "Белкамунмаш", садова-вінаградарскіх трактароў Смаргонскага агрэгатнага завода, трактароў малой і сярэдняй магутнасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў.
6 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
6 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/74/59188
Текущая дата: 17.11.2024