Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7277,9 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За красавік 2021 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $337,9 млн (на 4,9 працэнта) пасля скарачэння ў сакавіку на $174,5 млн (на 2,5 працэнта).
"Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт", - растлумачылі ў Нацбанку.
У красавіку 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $105 млн.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/74/59216
Текущая дата: 17.11.2024