Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у інтэрв`ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ.
"У гэтым годзе па экспарце прадуктаў харчавання мы плануем падысці да ўзроўню $6 млрд, у адпаведнасці з нашымі планамі, да 2025 года мы павінны выйсці на экспартныя пастаўкі ў аб`ёме $7 млрд, і рабіць гэта будзем за кошт росту вытворчасці. Напрыклад, у мінулым годзе мы атрымалі 7,8 млн т малака, а да 2025 года плануем атрымліваць 9,2 млн т, мяса ўсіх відаў мы атрымліваем 1,26 млн т - плануем атрымліваць 1,5 млн т да 2025 года. Для гэтага мы прыцягваем як унутраныя інвестыцыі, так і інвестараў збоку", - расказаў намеснік міністра.
Паводле яго інфармацыі, цяпер вядуцца перагаворы з кітайскімі кампаніямі, якія зацікаўлены інвеставаць у будаўніцтва малочнатаварных ферм і ферм па вытворчасці ялавічыны.
Што датычыцца перспектыўных для Беларусі рынкаў збыту, паводле слоў Аляксея Багданава, айчынным вытворцам прадуктаў харчавання цікавы рынак Азіі на чале з Кітаем.
"З Кітаем мы актыўна працуем, і па выніках мінулага года Кітай выйшаў на трэцяе месца сярод усіх пакупнікоў беларускіх прадуктаў харчавання пасля Расіі і Казахстана, абагнаўшы Украіну. Мы хочам у гэтых рэгіёнах не проста нарасціць аб`ёмы паставак, а пашырыць лінейку і асартымент прадукцыі. Яшчэ нам цікавы рынак Алжыра, паколькі сёння гэта нумар адзін па імпарце сухіх малочных прадуктаў, а мы ў апошнія гады актыўна займаемся сертыфікацыяй прадукцыі для паставак туды малака", - паведаміў намеснік кіраўніка ведамства.
12 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/75/58841
Текущая дата: 17.11.2024