Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга".
У адным з лесагаспадарчых прадпрыемстваў Мінскага раёна паспяхова прайшлі першыя планавыя выпрабаванні доследнага ўзору новага харвестара AMKODOR FH3081 ва ўмовах лесасекі.
"Гэта машына цяжкага класа, прызначаная для валкі дрэў дыяметрам да 75 см, абрэзкі сукоў і распілоўкі хлыстоў на сартыменты загадзя зададзенай даўжыні. Яна створана спецыяльна для лесанарыхтоўчай галіны Расіі і іншых перспектыўных рэгіёнаў, дзе спелы лес мае значную таўшчыню ствалоў", - расказалі ў прэс-службе.
Выпрабаванні доследнага ўзору прадоўжацца спачатку ў лясгасах Беларусі, а ў красавіку - на лесасеках Расійскай Федэрацыі. Серыйна AMKODOR FH3081 будзе вырабляцца ў ТАА "АМКАДОР-Анега" ў Карэліі.
"Па ўсіх параметрах новы харвестар - машына сусветнага ўзроўню, якая адпавядае патрабаванням міжнародных стандартаў у галіне бяспекі працы, эрганомікі, проціпажарнай бяспекі, а таксама сучасным патрабаванням лясной сертыфікацыі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. У ёй увасоблены ўсе лепшыя тэхнічныя рашэнні, напрацаваныя канструктарамі холдынга за гады стварэння лясной тэхнікі", - падкрэслілі на прадпрыемстве.
Павышаную праходнасць AMKODOR FH3081 забяспечвае колавая формула 8х8, магчымасць поўнай блакіроўкі вядучых мастоў і прымяненне здымных гусеніц. Усе сістэмы, у тым ліку дызель ЯМЗ-536, аснашчаны электронным кіраваннем, а кабіна аператара мае павышаную камфортнасць. Маразы машыне не страшныя - рухавік забяспечаны ўстройствам для пуску пры мінусавых тэмпературах і падагрэвам паліўнай магістралі. Але яе галоўнае добрая якасць - высокая прадукцыйнасць, якая на трэць вышэй, чым у папярэдніх мадэлей.
ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" створана ў 1927 годзе. Тут вырабляюць 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.
19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/76/58378
Текущая дата: 17.11.2024