Беларусь атрымала першы транш расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $500 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.
"У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту 30 снежня на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі першага траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай $0,5 млрд", - паведамілі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні крэдыту было падпісана 21 снежня. Другі транш крэдыту ў суме, эквівалентнай $0,5 млрд, будзе прадастаўлены Беларусі ў 2021 годзе.
30 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
30 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/77/57915
Текущая дата: 17.11.2024