Белорусский портал в Казахстане

Беларусь заключыла з азербайджанскай SOCAR доўгатэрміновы кантракт на пастаўку нафты



Беларуская нафтавая кампанія і даччыная структура дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR Trading заключылі доўгатэрміновы кантракт на пастаўку сыравіны на беларускія НПЗ.

Кантракт заключаны на адзін год з магчымасцю далейшага падаўжэння. SOCAR Trading будзе пастаўляць беларускаму боку і азербайджанскую, і, патэнцыйна, іншую нафту.

Аб`ёмы паставак па новым кантракце не называюцца.

У 2020 годзе SOCAR Trading паставіла БНК парадку 1 млн тон нафты. SOCAR пастаўляла нафту праз порт Адэсы і далей па нафтаправодзе «Адэса - Броды» на Мазырскі НПЗ.

Звязда, 1 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/77/57981
Текущая дата: 17.11.2024