Белорусский портал в Казахстане

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2020 года будзе ў межах 6-7 працэнтаў



Такі прагноз зрабіў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што гэты паказчык большы за мэтавыя 5 працэнтаў, запланаваныя на бягучы год. "Але я лічу, у цяперашніх умовах гэта не столькі недапрацоўка, колькі, можа быць, нават дасягненне, што ўдалося не выпусціць (інфляцыю.) у больш высокі калідор", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Прэм`ер-міністр таксама расказаў, што пералік сацыяльна значных тавараў у 2021 годзе будзе пашыраны, у гэтым спісе будзе больш за 70 пазіцый. "Гэта тыя тавары, па якіх насельніцтва адчувае на сабе рост цэн", - растлумачыў Раман Галоўчанка.

Разам з тым ва ўрадзе ўсведамляюць, што калі ўстанавіць цэны, па якіх нявыгадна прадаваць тавар, то прадукт знікне з рынку. "Урад будзе ўсімі рыначнымі спосабамі рэгуляваць, каб не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на гэтыя пазіцыі", - сказаў прэм`ер-міністр.

28 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/78/57844
Текущая дата: 17.11.2024