Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту па выніках года чакаецца каля Br2,6 млрд, заявіла па выніках выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Аб прапанаваных мерах па забеспячэнні збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў ў 2021 годзе» намеснік міністра фінансаў Алена Печань.
«Калі казаць пра бягучы год, мы чакаем выкананне ўсіх нашых сацыяльных абавязацельстваў перад грамадзянамі. Усе даўгавыя абавязацельствы будуць выкананыя своечасова і ў поўным аб’ёме. Па папярэдніх прагнозах, дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту не перавысіць 2% ВУП і складзе парадку Вr2,6 млрд. Пры гэтым у гэтым годзе былі адшуканыя істотныя бюджэтныя сродкі на барацьбу з пандэміяй. У прыватнасці, прамых выдаткаў бюджэту на сёння ажыццёўлена на суму Br450 млн. Таксама была аказана падтрымка рэальнаму сектару эканомікі», - распавяла Алена Печань.
Звязда, 9 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/79/57467
Текущая дата: 17.11.2024