Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Беларуская ўніверсальная таварная біржа і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" плануюць аб`яднаць намаганні і сумесна садзейнічаць умацаванню гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Кітая. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках двухбаковых перагавораў.
Разглядаецца магчымасць удзелу ў біржавых таргах рэзідэнтаў парка "Вялікі камень", а таксама прыцягненне на біржавую пляцоўку кітайскіх кампаній, зацікаўленых у выхадзе на рынак Беларусі і сумежных дзяржаў.
"Што датычыцца экспарту, то самыя перспектыўныя пазіцыі - айчынныя піламатэрыялы і малочная прадукцыя. Гэтыя тавары карыстаюцца стабільна высокім попытам у Кітаі, а на біржы акрэдытаваны ўсе буйнейшыя вытворцы, гатовыя прапанаваць кітайскім партнёрам канкурэнтаздольныя цэны і зручную лагістыку. У той жа час мы хацелі б прыцягнуць на таргі кітайскіх пастаўшчыкоў амінакіслот і іншых кармавых дабавак. Гэта дазволіць беларускім сельгаспрадпрыемствам істотна эканоміць на закупках", - расказаў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў.

Першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў падкрэсліў гатоўнасць аказваць падтрымку БУТБ у пашырэнні супрацоўніцтва з кітайскім бізнесам.
"Да нас рэгулярна прыязджаюць дэлегацыі з Кітая, якія прадстаўляюць самыя розныя сферы бізнесу: ад дрэваапрацоўкі і будаўніцтва да лёгкай прамысловасці і вытворчасці прадуктаў харчавання. Толькі за мінулы год "Вялікі камень" наведала больш за 400 такіх дэлегацый. Упэўнены, што многім кітайскім бізнесменам было б цікава азнаёміцца з магчымасцямі біржавой пляцоўкі. Таму мы гатовы рэкамендаваць удзел у біржавых таргах як адну з найбольш эфектыўных форм работы на беларускім рынку", - адзначыў ён.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны рэзідэнты з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб`ёмаў даных.
2 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
2 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/80/57330
Текущая дата: 17.11.2024