Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У час сустрэчы прэм`ер-міністр адзначыў пазітыўную дынаміку росту ўзаемнага гандлю дзвюх краін. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам вырас больш як у 2,5 раза і склаў каля $315 млн.
"Таксама плённа развіваецца супрацоўніцтва ў галіне вытворчай кааперацыі. Адным з вядучых азербайджанскіх прадпрыемстваў, якое паспяхова працуе ва ўзаемадзеянні з беларускімі машынабудаўнікамі, з`яўляецца Гянджынскі аўтамабільны завод. З 2007 года на яго базе сабрана больш за 11 тыс. беларускіх трактароў, а таксама каля 3,5 тыс. адзінак іншай тэхнікі вядомых беларускіх брэндаў", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле інфармацыі прэс-службы, бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць у інтэнсіфікацыі і пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
12 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
12 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/82/56900
Текущая дата: 17.11.2024