Разгрузка чарговага танкера з азербайджанскай нафтай для Беларусі распачатая ў порце Адэсы, паведамляе прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
«Танкер ўчора прыбыў у порт «Паўднёвы» і пачаў разгрузку», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
Нафта будзе дастаўлена на Мазырскі НПЗ праз нафтаправод Адэса — Броды.
Танкер, на якім было каля 95 тысяч тон нафты, адпраўлены з порта «Джэйхан» у Турцыі ў верасні.
Звязда, 7 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/84/56369
Текущая дата: 17.11.2024