Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка калектыву «Беларуськалія»: Вы ставіце перад сабой амбіцыйныя задачы і паспяхова вырашаеце іх
«Горназдабыўная галіна — адна з ключавых для эканомікі краіны. Дзякуючы вашай нялёгкай і адказнай працы Беларусь сёння з`яўляецца найбуйнейшым вытворцам і пастаўшчыком калійных угнаенняў на сусветным рынку», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што каштоўны вопыт некалькіх пакаленняў гарнякоў, вывастраны ў цяжкасцях і перададзены моладзі, дазваляе калектыву «Беларуськалія» ставіць перад сабой самыя амбіцыйныя задачы і паспяхова вырашаць іх.
«Не спыняючыся на дасягнутым, зараз вы рэалізуеце вельмі важны і патрэбны праект-будаўніцтва новага горна-абагачальнага камбіната, які стане яшчэ адным драйверам Айчыннай горна-хімічнай галіны. Няхай вашы прафесіяналізм, сіла духу, стваральная энергія і далей спрыяюць росту дабрабыту беларусаў і росквіту нашай зямлі», — пажадаў Прэзідэнт.
Звязда, 30 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/87/55789
Текущая дата: 17.11.2024