Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пракаментаваў паведамленне інфармагенцтваў аб узгодненым краінамі Балтыі рашэнні спыніць куплю электраэнергіі ў Беларусі пасля запуску АЭС у Астраўцы.
"Калі гаварыць пра эканамічны бок пытання, то станцыя ў першую чаргу стваралася ў мэтах зніжэння залежнасці ад паставак газу. І для гэтага плануецца паступова выводзіць з эксплуатацыі газавыя генерыруючыя магутнасці, якія маральна і фізічна старэюць. Па-другое, мы плануем рост узроўню спажывання электрычнай энергіі за кошт стымулявання развіцця электраіндустрыі", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.
Ацэньваючы эканамічныя наступствы рашэння краін-суседзяў у сярэднетэрміновай перспектыве, міністр адзначыў, што яно, несумненна, стане дадатковым фактарам для Беларусі, каб паскорыць стварэнне вытворчасцей, арыентаваных на спажыванне залішняй электраэнергіі.
1 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
1 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/87/55864
Текущая дата: 17.11.2024