Белорусский портал в Казахстане

БелАЭС дазволіла замясціць 5,8 млрд куб.м прыроднага газу



Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

У бягучым годзе другі энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Цяпер станцыя працуе ў складзе двух блокаў і кожныя суткі вырабляе больш за 55 млн кВт/гадз электраэнергіі. Сумарна станцыяй выпрацавана 21,8 млрд кВт/гадз.

16 снежня на першым энергаблоку завершаны другі планава-папераджальны рамонт, блок уключаны ў сетку. У рамках праведзеных работ выканана частковая перагрузка ў рэактар ядзернага паліва - заменена 42 з 163 цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Праведзена рэвізія абсталявання і тэхналагічных сістэм.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

20 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/9/71866
Текущая дата: 16.06.2024