Белорусский портал в Казахстане

«Беларуская прадукцыя вядомая». Чым айчынныя тавары вылучаюцца на міжнародных выставах



Паводле слоў намесніка дырэктара «Белінтэрэкспа» БелГПП Андрэя Шахановіча, беларуская прадукцыя выдзяляецца на міжнародных рынках сваёй якасцю і натуральнасцю.

— Нездарма экспазіцыі нашых харчовых прадпрыемстваў мы прасоўваем пад слоганам Belarus. The Taste of Nature, таму што гэта на самой справе так. Нягледзячы на цяжкасці ў прасоўванні прадукцыі, ніхто не апусціў рукі і з’яўляецца ўсё больш прадпрыемстваў, сертыфікаваных на кітайскі рынак і іншыя рэгіёны, — падкрэсліў спецыяліст.

Як адзначыў намеснік дырэктара, прамысловыя прадпрыемствы таксама не адстаюць і дэманструюць высокія паказчыкі. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава дадала, што беларускія харчовыя прадпрыемствы ўдзельнічаюць у буйных выставах, дзе размяшчаюцца прадпрыемствы з усіх куткоў свету.

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін падкрэсліў, што айчынная прадукцыя не губляецца на міжнародных выставах і карыстаецца попытам.

— З нашымі прадпрыемствамі падпісваюць адпаведныя пагадненні, дасягаюцца дамоўленасці. У далейшым мы бачым гэта на канчатковых статыстычных дадзеных: эканоміка расце, экспарт расце, нашы прадпрыемствы маюць новыя заказы на год-паўтара наперад, — сказаў на заканчэнне ён.

Звязда, 7 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/9/72042
Текущая дата: 17.06.2024