На «Нафтан» пачала паступаць другая партыя нафты з Паўночнай Амерыкі, паведамілі на прадпрыемстве.
Танкер з нафтай гатунку White Eagle Blend («Белы арол»), спецыяльна распрацаванага ў якасці аналага расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ, прыбыў у Клайпедскі порт 9 жніўня. Аб’ём танкера — 76 тыс.т.
Сёння раніцай першы склад з сыравінай прыйшоў на наваполацкае прадпрыемства. Плануецца, што цалкам ўся партыя будзе дастаўлена на «Нафтан» на працягу жніўня.
Сёння раніцай першы склад з сыравінай прыйшоў на наваполацкае прадпрыемства. Плануецца, што цалкам ўся партыя будзе дастаўлена на «Нафтан» на працягу жніўня.
«Паступаючая сыравіна ўяўляе сабой сумесь розных гатункаў. З улікам таго, што ў нашых спецыялістаў ёсць вопыт перапрацоўкі нафты з Венесуэлы, нарвежскай нафты Johan Sverdrup, нафты маркі Arab Light з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама амерыканскай нафты маркі Bakken, цяжкасцяў з перапрацоўкай новага гатунку не ўзнікне», - дадалі на НПЗ.
Звязда, 13 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/90/55343
Текущая дата: 17.11.2024