Белорусский портал в Казахстане

Беларуская калійная кампанія паабяцала партнёрам выканаць дамоўленасці



Зварот БКК да партнёраў апублікаваны на афіцыйным сайце кампаніі.

"Увага ўсяго свету сёння прыкавана да нашай краіны. У поўнай меры ўсведамляючы важнасць нашых абавязацельстваў перад вамі і высокую ступень адказнасці, мы звяртаемся да вас з просьбай аб разуменні. Мы прыкладзём усе намаганні для выканання сваіх дамоўленасцей і адкрыты для сваіх партнёраў, застаючыся на сувязі 24/7", - гаворыцца ў паведамленні.

У БКК адзначылі, што спадзяюцца на хуткае вырашэнне сітуацыі.

17 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/90/55390
Текущая дата: 17.11.2024