Аб гэтым заявіў на брыфінгу дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.
"СААЗ заўсёды гаварыла аб тым, што ўсе меры, якія датычацца падарожжаў, павінны ўкараняцца з іншымі спадарожнымі мерамі, - падкрэсліў ён. - Гэтак жа мыццё рук або нашэнне маскі самі па сабе не будуць эфектыўнымі. Размова ідзе пра цэлы комплекс мер".
"Што датычыцца бягучай сітуацыі, то трэба разумець, што вірус усюды, і калі ў яго будзе магчымасць, ён будзе перамяшчацца, - прадоўжыў эксперт. - Таксама трэба разумець тыя дадатковыя рызыкі, да якіх прывядзе адкрыццё граніц, і кіраваць гэтымі рызыкамі".
Майкл Раян выказаў упэўненасць, што краіны не змогуць трымаць свае граніцы закрытымі. Эканоміка павінна прадаўжаць работу, перамяшчэнне людзей, тавараў і паслуг. Але гэта трэба рабіць так, каб мінімізаваць рызыкі.
На думку Майкла Раяна, сусветная грамадскасць можа сутыкнуцца з сітуацыяй, калі граніцы будуць то адкрывацца, то зноў закрывацца.
"Поўнае закрыццё міжнародных граніц не з`яўляецца ўстойлівай стратэгіяй для аднаўлення сусветнай эканомікі, - адзначыў ён. - Адзінага рашэння тут не існуе, але ў гэтых адносінах важна дабіцца прагрэсу, прычым прагрэсу, які ўлічваў бы ўсе рызыкі".
"Поўнае закрыццё міжнародных граніц не з`яўляецца ўстойлівай стратэгіяй для аднаўлення сусветнай эканомікі, - адзначыў ён. - Адзінага рашэння тут не існуе, але ў гэтых адносінах важна дабіцца прагрэсу, прычым прагрэсу, які ўлічваў бы ўсе рызыкі".
Раней генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус аб`явіў, што арганізацыя на гэтым тыдні скліча пасяджэнне камітэта па надзвычайных сітуацыях для новай ацэнкі пандэміі COVID-19 і атрымання належных рэкамендацый.
27 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
27 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/91/54855
Текущая дата: 18.11.2024