Беларускія аграрыі ўбралі азімы рапс на зерне са 170,6 тыс. га, што складае 53 працэнты запланаваных плошчаў, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 20 ліпеня, намалочана 359,5 тыс. т азімага рапсу, ураджайнасць складае 21,1 ц/га. Завяршаецца ўборка азімай свірэпіцы на зерне: работы праведзены на 26,4 тыс. га (97,3 працэнта запланаваных плошчаў), намалочана 25,6 тыс. т пры ўраджайнасці 9,69 ц/га.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у гэтым годзе плануецца ўбраць больш як з 2,2 млн га. Уборачныя работы пакуль выкананы на 92,7 тыс. га (4,22 працэнта запланаваных плошчаў). Намалочана 344,2 тыс. т збожжа, ураджайнасць складае 37,2 ц/га. Азімае жыта ўбрана з 20,1 тыс. га (5,57 працэнта плана), пшаніца - з 21,5 тыс. га (3,19 працэнта), трыцікале - з 18,3 тыс. га (4 працэнты), ячмень - з 31,5 тыс. га (7,96 працэнта), авёс - 0,24 тыс. га (0,16 працэнта).
Лён выцераблены на 10,14 тыс. га (20,8 працэнта ўборачнай плошчы). Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 607,1 тыс. га (74,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 519,1 тыс. т сена (51,4 працэнта ад плана), 11,395 млн т сенажу (90,4 працэнта) і 484,8 тыс. т сіласу (2,53 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 38,1 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.
20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/92/54711
Текущая дата: 18.11.2024