Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прапаноўвае Кыргызстану падрыхтаваць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва



Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 17-га ліпеня на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Кыргызстана Кубатбекам Баронавым.

«Трэба ставіць наша супрацоўніцтва на планавую аснову, патрэбна дарожная карта, у рамках якой нашы ведамствы будуць скаардынавана працаваць і шукаць выгадныя для дзвюх краін праекты», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў у самы бліжэйшы час выйсці на паўнафарматнае ўзаемадзеянне і падрыхтаваць дарожную карту.

Паводле яго слоў, Беларусь заўсёды выступала за сістэмнае паглыбленне адносін з Кыргызстанам як у шматбаковым, так і ў двухбаковым фармаце. У апошнія гады таваразварот Беларусі і Кыргызстана складваўся не так паспяхова, як мог бы. «Па выніках 5 месяцаў ёсць невялікі рост тавараабароту, але гэтага мала яшчэ для аптымізму», — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў стварэнні сумесных вытворчасцей на тэрыторыі Кыргызстана. Так, у прапрацоўцы знаходзяцца праекты па выпуску электратэхнічнай прадукцыі і ліфтаў.

Звязда, 17 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/92/54727
Текущая дата: 18.11.2024