Белорусский портал в Казахстане

Ветпрэпараты на Br788 тыс. прадалі на таргах БУТБ



Па выніках біржавых таргоў ветэрынарнымі прэпаратамі, праведзеных 28 мая на Беларускай універсальнай таварнай біржы, ажыццёўлены 32 здзелкі на агульную суму Br788 тыс., паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

У гандлёвай сесіі прынялі ўдзел 38 прадаўцоў і 18 пакупнікоў. "У сувязі з жаданнем удзельнікаў правесці здзелкі на максімальна выгадных умовах гандлёвую сесію давялося прадаўжаць пяць разоў. У выніку было задаволена больш за палавіну ўсіх дапушчаных на таргі заявак. Самай значнай стала здзелка па закупцы вакцыны для прафілактыкі цыркавіруснай інфекцыі на суму большую за Br192 тыс.", - расказаў Раман Яніў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам па экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям па выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Біржавыя таргі ветэрынарнымі прэпаратамі праводзяцца на БУТБ з 14 мая 2020 года. Сума здзелак па выніках пілотнай гандлёвай сесіі склала Br592 тыс.

29 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/96/53784
Текущая дата: 18.11.2024