Такое меркаванне 27-га мая выказаў дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Васіль Гурскі.
Адмова ад спынення прадпрыемстваў на фоне пандэміі добра паўплывала на беларускую эканоміку
У краіне прыняты ўжо комплекс першачарговых мер па падтрымцы эканомікі, распрацоўваюцца дадатковыя. "Самай дзейснай мерай з`яўляецца ўзважаная палітыка кіраўніцтва адносна эпідэміялагічнай сітуацыі. Не былі спынены вытворчасці, закрыты граніцы. І гэта вельмі добра паўплывала на сітуацыю. Многія замежныя аналітыкі адзначаюць, што Беларусь пацярпела ў найменшай ступені", - сказаў Васіль Гурскі.
"Страты, што панесла Беларусь, непараўнальна меншыя, чым у іншых краінах, якія закрылі свае вытворчасці, граніцы, а цяпер спрабуюць зноў усё наладзіць, аднавіць эканамічныя сувязі. Гэта патрабуе дадатковых сродкаў", - дадаў ён.
Разам з тым праблемы ёсць, і крызісныя з`явы ў сусветнай эканоміцы не могуць не паўплываць на беларускую. У сувязі з гэтым, лічыць Васіль Гурскі, трэба ўдзяляць больш увагі падтрымцы экспарту і экспартна арыентаваных прадпрыемстваў. Эксперт таксама за ўзважаны і асцярожны падыход у частцы прадастаўлення падатковых ільгот. У гэтым выпадку, на яго думку, трэба захоўваць баланс інтарэсаў бізнесу і бюджэтнай сферы.
Дырэктар Інстытута эканомікі НАН прыняў удзел у сённяшнім пасяджэнні секцыі навукова-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі. Навукоўцы, прадстаўнікі бізнес-супольнасці і дзяржорганаў абмеркавалі асноўныя напрамкі стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі ў сучасных умовах.
27 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
27 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/97/53746
Текущая дата: 18.11.2024