Адпаведныя ацэнкі былі дадзены 15 мая падчас рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскі раён.
Прэзідэнт адзначыў, што меў магчымасць ацаніць стан спраў ужо з верталёта. "Вядома, гэта лапікі, нікуды не дзенемся, - такая контурнасць палёў. Але бачна, што лепш. Калі падрыхтуецеся да ўборкі як належыць, убераце, то будзеце мець збожжа і корм. Проста патрэбна арганізацыя. Нельга спыняцца ні ў якім разе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Пакуль абстаноўка добра складваецца. Аснова для добрай работы сёння створана", - пацвердзіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, які курыруе Віцебскую вобласць.
"Але гэта толькі пачатак", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Наведваючы арганізацыі ААТ "Малако" і ведучы размову аб развіцці ў рэгіёне інтэграцыйных структур у АПК, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падтрымка і грошы будуць выдзяляцца перш за ўсё пад перспектыўныя праекты і напрамкі і калі будзе бачны гаспадарскі падыход да справы. "Будзе вынік - будуць грошы. Я не магу ўкладваць грошы ў прадпрыемствы, якія ніякай надзеі не падаюць", - адзначыў ён.
Наведваючы адну з ферм, Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў убачанае, адзначыўшы добрыя ўмовы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. "Малайцы, бачна адразу. І галоўнае, што талкова, па тэхналогіі. Вось гэтым шляхам трэба ісці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы аб прынятым рашэнні ствараць у рэгіёне інтэграцыйныя структуры, Прэзідэнт выказаў меркаванне, што яно было своечасовым і ішло ад жыцця. "Напэўна, мы намацалі зямную форму - інтэграцыйную структуру. Дзякуючы вам усім намацалі. Мая справа ўжо была прааналізаваць і сказаць так або не. Я бачу, што гэта зямное. Ад зямлі: ідуць кармы, потым малако, мяса - на перапрацоўку, перапрацаваў, прадаў, грашовыя патокі пайшлі туды, адкуль прыйшлі малако, мяса. Гэта нармальна. І так мы можам за пяць гадоў Віцебскую вобласць адрадзіць", - адзначыў ён.
Аляксандру Лукашэнку таксама паказалі розную сельскагаспадарчую тэхніку, якая вырабляецца на прадпрыемствах рэгіёна.
15 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
15 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/98/53528
Текущая дата: 18.11.2024