Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8523,8 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За студзень 2022 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $98,8 млн (на 1,2 працэнта).
Росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".
Пры гэтым у студзені ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму амаль $360 млн.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2023 года павінен скласці не менш за $7 млрд.
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-1/1/63366
Текущая дата: 15.11.2024