Белорусский портал в Казахстане

Германія губляе статус прамысловай звышдзяржавы



Выданне Bloomberg піша, што выяўляецца ўсё больш прыкмет таго, што Германія хутка страціць статут прамысловай звышдзяржавы.

Выданне піша, што ЗША аддалецца ад Еўропы і спрабуе канкураваць са сваімі трансатлантычнымі саюзнікамі. Кітай становіцца больш сур’ёзным канкурэнтам. Апошнім ударам для некаторых краін-вытворцаў стала масавая адмова ад расійскага газу.

Акрамя таго, у артыкуле адзначаецца, што знешнія фактары, а таксама ўнутраныя бязладзіцы ў Германіі, такія як недахоп інвестыцый ва ўсіх галінах і старэнне працоўнай сілы, пагоршылі сітуацыю ў краіне. У артыкуле згадалі, што найстарэйшыя фабрыкі і прадпрыемствы Германіі закрываюцца.

Міністр фінансаў ФРГ Крысціян Лінднер гаворыць, што Германія больш не канкурэнтаздольная. Па словах кіраўніка Michelin у Еўропе, зніжэнне канкурэнтаздольнасці прамысловага сектара Германіі можа давесці краіну да спусташэння.

Раней міністр эканомікі і віцэ-канцлер Германіі Роберт Хабек заявіў прызнаў, што нямецкая эканоміка страчвае канкурэнтаздольнасць з-за адмовы ад расійскага газу.

Звязда, 10 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-1/1/72569
Текущая дата: 14.11.2024