Арганізацыя БРІКС з клуба сяброў ператварылася ў геапалітычны саюз і сёння з’яўляецца драйверам развіцця сусветнай эканомікі. Такое меркаванне выказаў эканамічны аналітык, кандыдат эканамічных навук Георгій Грыц.
Георгій Грыц адзначыў, што БРІКС была створана адносна нядаўна, калі параўноўваць з міжнароднымі структурамі, якія ўжо ўстаяліся. Першы саміт кіраўнікоў дзяржаў БРІК (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай) адбыўся ў 2009, а праз два гады арганізацыя папоўнілася новым членам — Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай — і атрымала сучасную назву.
У 2023 годзе ў БРІКС прынялі яшчэ некалькі краін: Егіпет, Эфіопію, Іран і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэты спіс павінны былі папоўніць Аргенціна і Саудаўская Аравія, але першая пасля змены палітычнага курса адмовілася ад уступлення ў БРІКС, а другая — яшчэ афіцыйна не далучылася да арганізацыі.
«Фактычна атрымаўся геапалітычны саюз. І ён мае не толькі эканамічныя мэты (хоць эканамічныя мэты і ляжаць у аснове гэтай арганізацыі): ёсць пытанні навукова-тэхнічнай палітыкі, сацыяльнай роўнасці, кансалідацыя палітычных інтарэсаў. Таму сёння БРІКС — гэта, я б нават сказаў, гегемон, драйвер развіцця сусветнай эканомікі», — заявіў аналітык.
Ён звярнуў увагу, што калі раней у глабальнай эканоміцы дамінавалі краіны G7, або так званай Вялікай сямёркі, то сёння на першыя пазіцыі выходзіць БРІКС. Для параўнання, у 1992 годзе доля G7 у сусветнай эканоміцы дасягала 47%, у той час як доля краін будучай БРІКС ледзь даходзіла да 16%. Пасля апошняга пашырэння БРІКС ВУП арганізацыі ўжо складае 37% ад сусветнага аб’ёму, доля ж «сямёркі» ўпала да 29%.
«Тут трэба ўлічваць, што спіс патэнцыйных кандыдатаў на ўступленне ў БРІКС складае каля трох дзясяткаў краін. Таму казаць, хто сёння эканамічна дамінуе ў свеце, ужо не даводзіцца», — канстатаваў Георгій Грыц.
Яшчэ адзін важны фактар - дынаміка эканамічнага развіцця. «Сёння краіны G7, краіны калектыўнага Захаду, стагнуюць. Тэмпы росту на 2024-2025 гады ацэньваюцца ў 1,3% у год. У цэлым у свеце, у глабальнай эканоміцы прагназуецца 2,4%. У той жа час рост краін БРІКС, паводле незалежных ацэнк міжнародных інстытутаў, прагназуецца на ўзроўні 4,2 працэнта», — сказаў эканаміст.
Звязда, 23 кастрычніка 2024
Звязда, 23 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-1/1/75657
Текущая дата: 14.11.2024