Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне СМЗС СНД пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 10 снежня



Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 10 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У праекце парадку дня 12 пунктаў. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца думкамі адносна міжнароднай сітуацыі і ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці, разгледзяць шырокае кола пытанняў, якія датычацца далейшага развіцця і паглыблення супрацоўніцтва па ключавых напрамках дзейнасці СНД.

Асноўная ўвага будзе ўдзелена ўзгадненню дакументаў, якія ўносяцца на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

«У прыватнасці, плануецца ўзгадніць тэксты праектаў дзвюх заяў — з нагоды 75-годдзя стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, дзвюх канцэпцый — далейшага развіцця Садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва, а таксама праект праграмы супрацоўніцтва, накіраванай на ўмацаванне пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах», — расказалі ў прэс-службе.

Чакаецца, што на пасяджэнні будзе зацверджаны План шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у Садружнасці на 2021 год, а таксама падпісаны дакументы аб заснаванні базавых арганізацый па падрыхтоўцы кадраў у розных сферах.

Звязда, 9 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-1/2/57451
Текущая дата: 15.11.2024