Спецыялісты Бюро перапісу ЗША выступілі з прагнозам, згодна з якім колькасць насельніцтва планеты Зямля 1 студзеня 2018 года дасягне 7 444 443 881 чалавек.
У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што "ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў Зямлі стане на 78,5 млн чалавек больш".
Прырост складзе 1,07 працэнта. Чакаецца, што "ў студзені наступнага года кожную секунду на свет будуць з`яўляцца 4,3 дзіцяці, а паміраць 1,8 чалавека".
У пачатку ХІ стагоддзя на Зямлі было 310 млн чалавек, у 1900 годзе - 1,6 млрд чалавек. Шасцімільярдная адзнака была пройдзена ў 1999 годзе.
Лічбы 7 мільярдаў насельніцтва планеты дасягнула ў 2011 годзе.
29 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-1/3/41850
Текущая дата: 15.11.2024