Белорусский портал в Казахстане

На аднаўленне гістарычных аб`ектаў у Беларусі асвоена больш за Br484 тыс.



Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

"На фінансаванне работ па рэстаўрацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей камунальнай уласнасці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе выдзелена Br602 307,4, з якіх асвоена Br484 801,2", - сказала яна.

Як адзначыла Наталля Хвір, да гэтага часу Міністэрствам культуры на працягу 2016 года выдадзена 238 дазволаў на правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ.

Па закончаных аб`ектах і этапах работ выдадзена 74 заключэнні аб магчымасці прыёмкі аб`ектаў у эксплуатацыю.

Прадстаўнік Мінкультуры таксама адзначыла, што цяпер Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключае 5 552 аб`екты. З іх у Брэсцкай вобласці знаходзіцца 774 аб`екты, Віцебскай - 949, Гомельскай - 884, Гродзенскай - 713, Мінскай - 675, Магілёўскай - 1080, у горадзе Мінску - 477.

27 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-3/1/37423
Текущая дата: 27.04.2024