Белорусский портал в Казахстане

Галоўным дасягненнем 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў стабілізацыю эканамічнай сітуацыі ў краіне



Аб гэтым ён заявіў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ.

"Мяне больш за ўсё хвалявалі наступствы фінансавай неразбярыхі, выкліканыя ўступленнем у АЭП, іншымі пытаннямі, і для мяне было важна стабілізаваць фінансавую сітуацыю ў краіне, таму я не напіраў на нейкія валавыя паказчыкі. Для мяне было важна гэта, і мы гэта вырашылі. Больш таго, мы прыкладна да $8,2 млрд. нарасцілі золатавалютныя рэзервы, атрымалі бездэфіцытны бюджэт, нават быў невялікі прафіцыт, прафінансавалі ўсе мерапрыемствы, якія запланавалі (нават крыху больш). Словам, стабілізаваліся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь можа забяспечыць усё неабходнае для народа: стабільнасць, прадказальнасць, спакой у краіне. Прэзідэнт падкрэсліў, што апакаліпсічныя прагнозы не спраўдзіліся. Беларусь перажыла "канец свету", у пачатку года не адбылося абвалу нацыянальнай валюты, як прадказвалі, - правакацыйныя смс-паведамленні не спраўдзіліся. Эканоміка не выйшла за межы прагнозных паказчыкаў, у тым ліку па інфляцыі, зроблены зачын на 2013 год.

"Што не збудзецца? Не збудзецца тое, што прадказваюць нашы зласліўцы і ворагі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы будзем існаваць як стабільная, незалежная дзяржава".

Пры гэтым ён звярнуў увагу на пазіцыю некаторых беларускіх СМІ адносна сітуацыі ў эканоміцы. У прыватнасці ён прывёў у прыклад экспарт разбавіцеляў і растваральнікаў, калі асобныя сродкі масавай інфармацыі рабілі намёк на прыняцце карных мер адносна Беларусі з боку Расіі.

15 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-3/6/18976
Текущая дата: 23.12.2024