Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Італія абмяркоўваюць шляхі больш актыўнага супрацоўніцтва ў эканоміцы і культуры



Аб гэтым паведамілі ў беларускім пасольстве ў Рыме.

Беларусь і Італія абмяркоўваюць шляхі больш актыўнага супрацоўніцтва ў эканоміцы і культуры. Гэта тэма была ў цэнтры ўвагі ў Рыме на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італіі Яўгена Шастакова з генеральным дырэктарам па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі Міністэрства замежных спраў Італіі Сандра дэ Бернардзінам.

На сустрэчы абмеркаваны бягучы стан адносін паміж Беларуссю і Італіяй у двухбаковым фармаце і ў кантэксце ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕС.

Адбыўся абмен думкамі аб шляхах далейшай актывізацыі беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ў эканамічнай, культурнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, а таксама дыялогу паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.

3 чэрвеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-3/6/21466
Текущая дата: 23.12.2024