Белорусский портал в Казахстане

М. Хадаркоўскі: “Нічога мяняць у сваім жыцьці ня стаў бы”



Самы знакаміты расейскі палітычны вязень, былы кіраўнік нафтавага канцэрну ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі даў інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spigel.

Spigel: Спадар Хадаркоўскі, вы правялі ў турме ўжо не адзін год, пазнаёміліся і зь лягерамі Сыбіру, і са сталічнымі ізалятарамі. Якія ў вас уражаньні ад расейскай сыстэмы выкананьня пакараньняў?

Хадаркоўскі: Айчынная сыстэма выкананьня пакараньняў накіравана не на перавыхаваньне, не на дапамогу асуджанаму, не на абарону грамадзтва ад злачыннасьці, а толькі на пакараньне, прычым часта – жорсткае і зьневажальнае, на злом чалавечай асобы. Але карная функцыя ня можа быць асноўнай. Зьмены адбываюцца, але вельмі няхутка.
За амаль сем гадоў зьняволеньня я прабыў у калёніі, да якой прысуджаны судом, толькі год і два месяцы.

Spigel: Як праходзіць ваш дзень?

Хадаркоўскі: Я не зусім звычайны вязень. За амаль сем гадоў зьняволеньня я прабыў у калёніі, да якой прысуджаны судом, толькі год і два месяцы. Увесь астатні час – разнастайныя сьледчыя ізалятары. І там я практычна пастаянна знаходзіўся ў стане падрыхтоўкі да працэсу альбо да судовага паседжаньня. Апошнія паўтара года я знаходжуся ў Маскве ў сьледчым ізалятары «Матроская цішыня». Мой лад жыцьця вызначаны ўдзелам у судовым працэсе і рэжымам утрыманьня. Усе будні я праводжу ў судзе – за выключэньнем аднаго дня на тыдзень, калі я працую з адвакатамі.

Spigel: Чаму ў 2003 годзе, калі справа ўжо ішла да арышту, вы не скарысталіся магчымасьцю зьехаць з краіны, як іншыя – мэдыямагнат Уладзімер Гусінскі, які эміграваў у Гішпанію, або алігарх Барыс Беразоўскі, які жыве сёньня ў Лёндане? Бо вас жа папярэджвалі.

Хадаркоўскі: Пытаньне вельмі няпростае. Тады мне здавалася, што ў мяне не было выбару. «Зьехаць» для мяне азначала "здрадзіць". Гонар даражэй. Гэтае меркаваньне я не зьмяніў і па гэты дзень.
Зьехаць» для мяне азначала "здрадзіць". Гонар даражэй. Гэтае меркаваньне я не зьмяніў і па гэты дзень.

Spigel: Міністар эканомікі Герман Грэф і міністар прамысловасьці Віктар Хрысьценка заявілі ў судзе, што ім не было вядома аб якіх-небудзь парушэньнях з боку ЮКАСу. Абодва яны па-ранейшаму застаюцца ва ўладзе. Па-вашаму, гэта прыкмета магчымага апраўдальнага прысуду?

Хадаркоўскі: Занадта аптымістычная выснова. Хутчэй гэтыя паказаньні дэманструюць асабістую прыстойнасьць і прафэсіяналізм гэтых людзей.

Spigel: Чалавек звонку да гэтага часу ня можа знайсьці адказ на два пытаньні. Першае тычыцца вашага казачнага ператварэньня ў багацейшага чалавека Расіі, другое – мэтамарфозы зь вернападданага грамадзяніна ў дысыдэнта. У 80-я гады вы вучыліся ў інстытуце, які рыхтаваў спэцыялістаў для «абаронкі», былі перакананым камсамольцам. Той, каго выключалі з камсамолу, згадалі вы неяк, аўтаматычна «вылятаў» і з ВНУ – і вы лічылі, што гэта нармальна. Як і – пасьля – супрацоўніцтва з КДБ. Што павінна было адбыцца, каб вы ўбачылі расейскае кіраўніцтва іншымі вачыма?

Хадаркоўскі: Я заўсёды абараняў свае перакананьні, тое, што лічыў праўдай. Калі зразумеў, як нас усіх падманвалі ў савецкія гады – пайшоў на барыкады. З тых часоў патрабаваньне свабоды слова зьяўляецца для мяне ключавым. Разгром НТВ (апошняга незалежнага тэлеканалу – у 2000 годзе) прымусіў мяне заняць больш крытычную пазыцыю ў дачыненьні да Крамля. Што ж тычыцца бізнэс-посьпехаў, то прыгадайце 1987 год. Тады нямногія рашаліся, як я, адмовіцца ад дабрабыту, па сутнасьці, гарантаванай дзяржавай будучыні на карысьць бізнэс-кар`еры. А ў 1996 годзе таксама нямногія рашаліся, як я, укласьці ўсё заробленае ў паўразбуранае прадпрыемства, ды яшчэ за 6 месяцаў да выбараў, на якіх была вельмі верагодная перамога камуністаў. Я наважыўся, і выйграў.
Патрабаваньне свабоды слова зьяўляецца для мяне ключавым.

Spigel: Расейскія бізнэсоўцы, у тым ліку вы, у выніку прыватызацыі практычна задарма атрымалі смачныя кавалкі савецкай прамысловасьці.

Хадаркоўскі: Гэта лухта. Для пакупкі ЮКАСу мы бралі крэдыты ў расейскіх банках. Пры гэтым заходнія інвэстары не сьпяшаліся прыняць удзел у аўкцыёне. Яны асьцерагаліся набываць буйны актыў у краіне з непрадказальнай палітычнай сытуацыяй . На двары быў 1996 год, усе чакалі, што наступным прэзыдэнтам стане камуніст Зюганаў, які нацыяналізуе расейскія прадпрыемствы безь якой-небудзь кампэнсацыі. А потым усе забываюцца, што зь сябе прадстаўляў ЮКАС у 1996 годзе: Пазыкі дзяржаве па падатках дасягалі 2 млрд. даляраў. Работнікі па паўгоду не атрымлівалі зарплату. Доля неаплачанай прадукцыі дасягала 90%. А цэны на нафту знаходзіліся тады ў раёне 15-20 даляраў за барэль. І колькі магла каштаваць кампанія ў такім стане? Тым ня менш, мы выплацілі 1,3 млрд. даляраў за розныя актывы, пакрылі пазыкі перад дзяржавай і ўсе запазычанасьці. У 2003 годзе ЮКАС здабываў ужо ўдвая больш нафты, ня меў даўгоў, а капіталізацыя дасягала 40 млрд. даляраў.

Spigel: Чаго хацеў дасягнуць урад Уладзімера Пуціна Вашым арыштам у кастрычніку 2003 году?
Я сапраўды фінансаваў з асабістых сродкаў лібэральныя партыі "Яблоко" і "Саюз правых сілаў" (СПС)

Хадаркоўскі: Галоўная мэта на той момант – спыніць фінансаваньне незалежнай апазыцыі перад парлямэнцкімі і прэзыдэнцкімі выбарамі. Потым у бюракратаў ўзьнікла жаданьне узбагаціцца на разбурэньні кампаніі.

Spigel: Тады пагаворвалі, што вы "скупілі” палову парлямэнту, фінансавалі апазыцыйныя "Яблоко" і КПРФ. І вашага ўплыву на палітыку баяліся.

Хадаркоўскі: Вядома, такі страх меў месца. Паводле паказаньняў былога прэм`ер-міністра Міхаіла Касьянава, на слуханьнях па маёй справе, менавіта ў такім ключы ў размове зь ім выказаўся Ўладзімер Пуцін. Я сапраўды фінансаваў з асабістых сродкаў лібэральныя партыі "Яблоко" і "Саюз правых сілаў" (СПС). Наколькі мне вядома, некаторыя з акцыянэраў ЮКАСу, якія падзялялі погляды КПРФ, прымалі ўдзел у фінансаваньні камуністаў з уласных сродкаў. Але ўплыў ЮКАСу ня быў вызначальным; буйныя кампаніі, у прыватнасьці, «Газпром», і іншыя кампаніі таксама ўдзельнічалі ў фінансаваньні выбарчай кампаніі. Вырашальным фактарам былі галоўныя гульцы: Адміністрацыя Прэзыдэнта і губэрнатары.
У Расеі чалавек з габрэйскімі каранямі ня можа разглядацца як рэальны канкурэнт на прэзыдэнцтва.

Spigel: Вашы праблемы з Крамлём неяк зьвязаныя з жаданьнем заняць прэзыдэнцкае крэсла?

Хадаркоўскі: У Расеі чалавек з габрэйскімі каранямі ня можа разглядацца як рэальны канкурэнт у гэтых пытаньнях – гэта азбучная ісьціна. І я ніколі не заяўляў пра такое жаданьне, паколькі я ня блазан.

Spigel: Вы зьбіраецеся прыцягнуць у якасьці сьведак абароны ў агульнай колькасьці 478 вядомых палітыкаў, у тым ліку палову чальцоў ураду, уключаючы прэм`ера Пуціна. Аднак Пуцін, як і прэзыдэнт Мядзьведзеў, відавочна, трымаецца ў баку ад вашай справы. Хто тыя людзі, якія, застаючыся ў ценю, стаяць за абвінавачваньнямі супраць Вас?

Хадаркоўскі: Гэта старшыня Рады дырэктараў «Роснафты» Ігар Сечын і яго падручны, дарадца Генэральнага пракурора Салават Карымаў, а таксама яшчэ шэраг асобаў. Але палітычную адказнасьць, безумоўна, нясе ўлада. Трэба разумець, што многія чыноўнікі ўзбагаціліся на справе ЮКАСу. А шэраг асоб зьвязалі сваю кар`еру з абяцаньнем давесьці маю справу да новага тэрміну. Яны робяць ціск на суд. Гэта робяць не асабіста Мядзьведзеў або Пуцін, усё адбываецца з дапамогай даўно вядомага мэханізму. Дзейнічае старая інструкцыя: абвінаваўчы прысуд любой цаной.

Spigel: Вам прад`яўляюць абвінавачваньні ўжо ў другі раз. Працэс цягнецца бясконца, чалавеку звонку тое, што адбываецца сёньня, нагадвае творы Кафкі. Якую мэту мае такая інсцэніроўка?
Дзейнічае старая інструкцыя: абвінаваўчы прысуд любой цаной.

Хадаркоўскі: Сыстэма баіцца майго выхаду на волю. Зь іншага боку, далейшае ўтрыманьне мяне ў турме таксама дыскамфортнае для рэпутацыі ўлады. Мяркую, канчатковае рашэньне пра мой далейшы лёс яшчэ не прынятае. А для заспакаеньня расейскай і міжнароднай грамадзкасьці суд імкнецца выканаць зьнешнюю форму. У сапраўднасьці ж працэс нічога агульнага ня мае з тым, што ў сьвеце звычайна разумеюць пад правасудзьдзем. Яшчэ раз прыкрыць аўтарытэтам суду такую дурасьць, як гэта было ў першым працэсе, больш нельга. Але і дзейнічаць строга па законе гэтак жа неверагодна – бо інструкцыю трымаць мяне ў турме ніхто не адмяняў. Аказваецца, мяне судзяць не за прадпрымальніцкую дзейнасьць. А за што ж тады? За палітыку? Так скажыце, нарэшце, пра гэта сумленна.

Spigel: Ваш першы тэрмін заканчваецца ў наступным кастрычніку. Вы сапраўды дапускаеце, што вас могуць выпусьціць на свабоду практычна напярэдадні чарговых прэзыдэнцкіх выбараў?
Сыстэма баіцца майго выхаду на волю. Зь іншага боку, далейшае ўтрыманьне мяне ў турме таксама дыскамфортнае для рэпутацыі ўлады.

Хадаркоўскі: Я ня веру, што такое рашэньне можа прыняць гэты суд. У маёй справе суд увогуле мала што вырашае. З палітычнага пункту гледжаньня ёсьць і моцныя аргумэнты за маё вызваленьне, і ня менш сур`ёзныя інтарэсы ўплывовых асоб, якія супраць такога павароту. Я гадаць не хачу.

Spigel: Доўгае заключэньне прывяло да дзіўнай перамены стаўленьня да вас грамадзкасьці. У 90-я гады як у Расіі, так і за мяжой вас лічылі нахабным спэкулянтам, які нажыўся на крызысе. Сёньня вы свайго роду сьвяты, пакутнік за ідэалы дэмакратыі і грамадзянскіх правоў. Гэта дае вам пачуцьцё задавальненьня?

Хадаркоўскі: Яшчэ раз што тычыцца майго мінулага. Ёсьць такая прымаўка, што любы бізнэсмэн гатовы даць справаздачу аб паходжаньні ўсіх сваіх мільёнаў, акрамя першага. Я ж неаднаразова даваў справаздачу аб усіх даходах, да капейкі. Апошнім часам я знаходжуся пад такой пільнай увагай грамадзкасьці і праваахоўных органаў, што калі б у маім мінулым былі цёмныя плямы або, тым больш, сумнеўныя спосабы набыцьця грошай, то гэта было б ужо аформлена ў выглядзе яшчэ аднаго крымінальнай справы.

Я ніколі не адносіў сябе да «барона-рабаўніка», роўна як і не лічу сябе сёньня сьвятым пакутнікам. І ўвогуле не люблю стэрэатыпы. Людзі – розныя. Тым больш, што любы чалавек перажывае за сваё жыцьцё пэўнае разьвіцьцё, гэта датычыцца і мяне. Мае сябры вераць у шчырасьць трансфармацыі, якая адбылася са мной, і ўхваляюць яе. Праца для мяне заўсёды была самарэалізацыяй, і таму практычна само сабой атрымалася, што я заняўся грамадзкай дзейнасьцю і мэцэнацтвам. На жаль, у гэтага апынуўся непрыемны пабочны эфэкт: мая грамадзкая дзейнасьць была ўспрынятая як замах на расейскую сыстэму ўлады. Я зусім не спрабаваў змагацца супраць Крамля, быць пакутнікам ці героем. І сымбалем барацьбы за грамадзянскія правы і дэмакратыю ў Расеі я зрабіўся не па сваёй волі. Але і мяняць нічога ў сваім жыцьці ня стаў бы.

Spigel: Калі аднойчы брама турмы для вас адкрыецца – як вы распарадзіцеся ізноў атрыманай свабодай?

Хадаркоўскі: З павагай. Як свабода таго заслугоўвае. Але ня здраджваючы сваім прынцыпам.

11.08.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-3/8/1635
Текущая дата: 23.12.2024