Белорусский портал в Казахстане

Эксперты Сусветнага банка станоўча ацанілі меры па лібералізацыі будаўнічай сферы ў Беларусі



Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення архітэктурнай, навуковай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Арцём Юшкевіч.

Эксперты Сусветнага банка станоўча ацанілі прынятыя ў Беларусі меры па лібералізацыі ў будаўніцтве ў адпаведнасці з дэкрэтам нумар 7.

"Эксперты Сусветнага банка, якія вывучалі новыя дакументы, працавалі непасрэдна з суб`ектамі гаспадарання, станоўча ацанілі прынятыя змяненні", - адзначыў Арцём Юшкевіч.

Разам з тым адназначна прагназаваць паляпшэнне пазіцый Беларусі ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business дзякуючы лібералізацыі будаўнічай сферы прадстаўнік Мінбудархітэктуры не стаў. "Гэта залежыць не толькі ад нашых дзеянняў, але і ад таго, якія рэформы за гэты год адбудуцца ў іншых дзяржавах", - сказаў ён.

Арцём Юшкевіч падкрэсліў, што цяперашняя 22-я пазіцыя Беларусі ў рэйтынгу Doing Business па крытэрыі атрымання дазволаў на будаўніцтва - ужо вельмі высокая.

"Вядома, спадзяёмся, што паднімемся ў рэйтынгу, і эксперты Сусветнага банка гэтыя чаканні падзяляюць, - дадаў ён. - А гэта непасрэдна ўплывае на прыцягненне замежных інвестыцый".

3 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/44470
Текущая дата: 04.05.2024