Белорусский портал в Казахстане

Казахстан гатовы пастаўляць у Беларусь нафту, але не мае такой магчымасці



Аб гэтым заявіў пасол РК Ермухамет Ертысбаеў 4 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"У нас няма агульнай мяжы. Калі б яна была, мы б даўно вырашылі гэтую праблему з пастаўкамі нафты ў Беларусь. Але паміж намі ляжыць велічэзная расійская тэрыторыя, — сказаў ён. — Мы гатовыя хоць заўтра, але як трапіць у гэтую трубу і давесці да вашага НПЗ? Нашы нафтавікі даўно гатовыя пастаўляць, але кажуць, што зайсці сюды проста не могуць".

"У вас два буйныя нафтаперапрацоўчыя заводы. Але, наколькі мне вядома, у вас завязка цалкам толькі на Расійскую Федэрацыю. І гэта тэма шматлікіх спрэчак, якія ўзнікаюць наверсе, хто каму вінен", — адзначыў Ертысбаеў.

БелаПАН, 5 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/44848
Текущая дата: 02.05.2024